Вынікі абласнога этапу III Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу даследчых праектаў навучэнцаў “Нашчадкі традыцый”

12.07.2023

У чэрвені 2023 года адбыўся абласны этап III Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу даследчых праектаў навучэнцаў “Нашчадкі традыцый”.

Па выніках фестывалю-конкурсу пераможцамі сталі:

Намінацыя “Музычная спадчына маёй Радзімы”

  • Вікторыя Мароз, Анастасія Нупрэйчык, Анастасія Слонім, Вікторыя Слонім, Таццяна Швайко, Аляксандра Чаркас, навучэнцы ДУА “Заастравецкая сярэдняя школа Клецкага раёна”, – дыплом 1-й ступені (праект “Вобраз маці ў вясельных песнях у в. Колкі Клецкага раёна”, педагогі – Курловіч Марыя Вячаславаўна, Васілеўская Іна Мікалаеўна, Дрозд Ірына Канстанцінаўна).

 

Віншуем!