Падведзены вынікі дыстанцыйнай алімпіяды па вучэбным прадмеце «Чалавек і свет»

23.05.2023

Падведзены вынікі дыстанцыйнай алімпіяды па вучэбным прадмеце «Чалавек і свет», якая праходзіла 28 красавіка 2023 года.

У алімпіядзе спаборнічалі 466 вучняў 4-ых класаў Мінскай вобласці. Удзельнікі адказвалі за 1 гадзіну амаль на 100 пытанняў. Чацвёртакласнікам прыйшлося прадэманстраваць свае веды па ўсім курсе «Мая Радзіма – Беларусь». Пераможцаў і іх настаўнікаў чакаюць прэзенты ад выдавецта ТДА «Аверсэв».

Сярод пераможцаў і навучэнцы Клецкага раёну:

Дыплом 1 - Лукашэвіч Мікіта, ДУА "Клецкая сярэдняя школа №3"

Дыплом 3 - Масько Маргарыта, ДУА "Зубкаўская сярэдняя школа"

Дыплом 3 - Галаўня Яўгенія, ДУА "Заастравецкая сярэдняя школа"

Дыплом 3 - Кульчык Павел, ДУА "Сіняўская сярэдняя школа"

Віншуем пераможцаў!

поделиться в: