Віншуем пераможцаў абласной дыстанцыйнай алімпіяды па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура»

31.05.2022

Падведзены вынікі абласной дыстанцыйнай алімпіяды «На шляху да поспеху» па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура», якая адбылася 4 мая 2022 г.

У інтэлектуальных спаборніцтвах прынялі ўдзел 999 навучэнцаў VI–VIII класаў устаноў адукацыі Мінскай вобласці.

Пераможцамі сталі 97 навучэнцаў.Сярод іх і навучэнцы Клецкага раёна.

6 клас

Апанасевіч Мікіта Сяргеевіч, Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Зубкоўская сярэдняя школа Клецкага раёна» - Дыплом III ст.

8 клас

Якушына Дар'я Леанідаўна, Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Клецкая сярэдняя школа № 3» - Дыплом II ст.

Рабцэвіч Злата Дзмітрыеўна, Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Гімназія г. Клецка» - Дыплом III ст.

 

Віншуем пераможцаў і іх педагогаў!