Дзень народнага адзінства ў ДУА “Янавіцкі яслі-сад Клецкага раёна”

17.09.2021

 У рамках правядзення Дня народнага адзінства  выхаванцы ДУА "Янавіцкі яслі-сад Клецкага раёна" не засталіся ў баку.

Падчас мерапрыемстваў выхаванцы ў даступнай форме пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення свята, подзвігамі нашых продкаў у імя незалежнасці Радзімы. Выхаванцы прыгадалі аб тым, якая вялікая і прыгожая наша Радзіма, якая багатая падзеямі гісторыя, замацавалі свае веды аб дзяржаўных сімвалах.

Выхаванцы старшай групы наведалі міні-музей “Беларуская хатка” дзе гулялі ў беларускія народныя гульні, дыдактычныя, знаёміліся з побытам беларускага народа.

Для выхаванцаў другой малодшай групы сумесна з бацькамі праведзены конкурс малюнкаў “Карагод дружбы”. Прадстаўленыя работы адлюстроўвалі прыгажосць і разнастайнасць прыроды беларускай зямлі, дружалюбнасць і гасціннасць беларускага народа.

У выніку праведзенай працы нашых педагогаў усе выхаванцы былі ахоплены мерапрыемствамі, прысвечанымі Дню народнага адзінства.

Такім чынам, тыдзень падрыхтоўкі да свята ў дзіцячым садзе прайшоў урачыста, дружна і запомніўся ўсім яго ўдзельнікам.

У канцы гутарак, дзеці пагадзіліся, што трэба любіць сваю Радзіму і быць гатовымі пастаяць за яе. Што вырашаць цяжкасці значна лягчэй разам, у адзінстве. Памятаць, што трэба трымацца разам, дапамагаць адзін аднаму, быць памяркоўнымі, паважаць чужыя інтарэсы, умець дараваць, забываць крыўды. Паабяцалі быць дружнымі і згуртаванымі.

Фотогалерея: