Конкурс школьных тэатральных калектываў гарадскіх устаноў адукацыі
30.04.202129 красавіка на базе ДУА “Цэнтр дзіцячай творчасці” прайшоў конкурс школьных тэатральных калектываў гарадскіх устаноў адукацыі. Былі прадстаўлены чатыры сцэнічныя кампазіцыі.
Асноўны змест тэатральнай пастаноўкі па матывах фільма А.Дударава “Дэбют” ДУА “Клецкая сярэдняя школа № 1” накіраваны на раскрыццё чалавечых якасцей, перажыванняў. Дзеянні галоўнага героя Грышкі (Печурэнка Уладзіслаў) адлюстроўваюць пашану да хлеба як сімвалу жыцця.
Сцэнічная кампазіцыя па кнізе С.Алексіевіч “Чарнобыльская малітва” ДУА “Клецкая сярэдняя школа № 2” не толькі пра Чарнобыль, а пра свет пасля яго. Пра тое, як чалавек жыве, асвойвае новую рэальнасць, пра тое, што заўсёды патрэбна заставацца Чалавекам. Каханне і Чарнобыль… Пра што давялося прайсці Людміле Ігнаценцы, жонцы загінуўшага Васіля Ігнаценкі, і не толькі ёй… на самым высокім узроўні паказала Сакалоўская Ангеліна. Упершыню ў сцэнічнай кампазіцыі прагучала песня “Чалавек нараджаецца жыць” С.Галубкова.
Тэатральная пастаноўка ДУА “Гімназія г. Клецка” па драме А.Дударава “Чорная панна Нясвіжа” захапіла ўсіх сцэнічнымі касцюмамі і дэкарацыямі, а таксама ігрой галоўных герояў – Боны Сфорца (ролю выконвала Каражан Дар’я), а таксама прыдворнага Мнішака (Орпель Аляксей).
Адкуль карані патрыятызму і якая яго прырода, асэнсаванне сваёй гісторыі і многае-многае іншае сёння мы ўбачылі ў спектаклі ДУА “Клецкая сярэдняя школа № 3” “Дрэва памяці”. Праз словы Чытача (Мікіта Дылеўскі), Маці (Анастасія Брушкевіч), Дзеда (Мікіта Катаеў) гучаць самыя важныя словы: “Люблю цябе такой, якая ёсць, зямля мая, зямля бацькоў святая”.
Першае месца ў конкурсе занялі ” ДУА “Клецкая сярэдняя школа № 2”, ДУА “Клецкая сярэдняя школа № 3”;
другое месца - ДУА “Гімназія г. Клецка”, ДУА “Клецкая сярэдняя школа № 1”.
Віншуем пераможцаў!!!