Прадстаўнікі Клецкага раёна сярод пераможцаў V рэспубліканскага конкурсу навукова-даследчых і творчых работ “Тут родныя трымаюць карані...”

26.12.2018

14 снежня 2018 года ў актавай зале Мінскай духоўнай акадэміі адбылося падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне пераможцаў V рэспубліканскага конкурсу навукова-даследчых і творчых работ “Тут родныя трымаюць карані...”, аб’яўленага ўстановай «Рэдакцыя часопіса “Роднае слова”» і прымеркаванага да Года малой радзімы.

Сярод 18 пераможцаў V рэспубліканскага конкурсу навукова-даследчых і творчых работ “Тут родныя трымаюць карані...” - 12 пераможцаў устаноў адукацыі Клецкага раёна.

Па выніках конкурсу ўзнагароджаны:

у намінацыі “Край мой родны, край прыгожы”

дыпломам І ступені – Ахрыменя Кацярына Іванаўна, вучаніца  ДУА “Морацкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа Клецкага раёна” (кіраўнік – Рамашка Алена Мікалаеўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры);

дыпломам ІІ ступені – Пашкоўская Алеся Дзмітрыеўна, вучаніца ДУА “Гімназія г. Клецка” (кіраўнік – Макрэцкая Жанна Аляксандраўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры);

дыпломамі ІІІ ступені:

Быба Наталля Мікалаеўна, вучаніца ДУА “Грыцэвіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна” (кіраўнік – Гвозд Валянціна Леанідаўна, загадчык гісторыка-краязнаўчага музея);

Койка Ірына Сяргееўна, вучаніца ДУА “Морацкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа Клецкага раёна”  (кіраўнік – Рамашка Алена Мікалаеўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры);

у намінацыі “Турыстычныя маршруты маёй малой радзімы”

дыпломамі ІІ ступені:

Карпіевіч Аліна Дзмітрыеўна, вучаніца ДУА “Клецкая сярэдняя школа № 2” (кіраўнікі – Цітко Жанна Георгіеўна, настаўнік гісторыі; Будавей Анжаліка Канстанцінаўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры);

Віншуем пераможцаў і жадаем творчых поспехаў!