Раённы конкурс чытальнікаў “Жывая класіка”

03.04.2019

     З мэтай павышэння цікавасці дзяцей і падлеткаў да чытання, выхавання падрастаючага пакалення на лепшых узорах нацыянальнай літаратуры традыцыйна ў красавіку ў раёне праходзіць конкурс чытальнікаў “Жывая класіка”. Конкурс праходзіць у чатырох узроставых катэгорыях: 1-4 класы, 5-6 класы, 7-8 класы, 9-10 класы.

 02.04.2019 года на базе ДУА “Морацкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Клецкага раёна” ў конкурсе прынялі ўдзел чатыры ўстановы адукацыі: Заастравецкая СШ, Морацкі НПК, Лазавіцкі НПК, Арэшніцкі НПК.

Пераможцамі сталі:

1-4 класы    Ціхан Дар’я, Заастравецкая СШ

                   Ванзанок Аляксандра, Морацкі НПК

5-6 класы    Ляўковіч Рафаіл, Лазавіцкі НПК

7-8 класы    Абабурка Ганна, Морацкі НПК

9-10 класы  Мінец Марына, Морацкі НПК

                  Грэбенёк Максім, Арэшніцкі НПК

  03.04.2019 года канкурсантаў гасцінна запрасіла да сябе ДУА “Тучанскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Клецкага”. Прысвячэнне Радзіме прагучала ўпэўнена, годна і крэатыўна. Рэпертуар выступоўцаў склалі як творы класікаў беларускай прозы і паэзіі, так і паэтаў Клеччыны.

 Кампетэнтнае экспертнае журы вызначыла пераможцаў конкурсу:

1-4 класы    Маслава Валерыя, Азярэчанская СШ

5-6 класы    Барысевіч Дар’я, Кухчыцкі НПК

7-8 класы    Кандратовіч Крысціна, Кухчыцкі НПК

9- 10 класы   Палтаржыцкая Таццяна, Кухчыцкі НПК

Віншуем пераможцаў!


 

 

 

 

поделиться в: