Падведзены вынікі паўфіналу рэспубліканскага конкурсу "Жывая класіка"

10.07.2020

У спаборніцтвах, якія прайшлі ў гэтым годзе ў рэжыме анлайн, прынялі ўдзел 28 таленавітых хлопчыкаў і дзяўчынак з усёй Беларусі. Яны чыталі свае любімыя творы на беларускай мове.

Перамаглі ў паўфінале і юныя чытальнікі Міншчыны. У фінале конкурсу, які адбудзецца ў канцы жніўня 2020 года ў горадзе Мінску, Клецкі раён прадставіць Данііл Емяльянаў, навучэнец ДУА “Рассветаўская сярэдняя школа Клецкага раёна” з вершам Сяргея Грахоўскага “Душа” (педагог Святлана Мікалаеўна Ральцэвіч).

Жадаем поспехаў у фінале рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў!

Па матэрыялах сайта https://moiro.by