Вынікі абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыi

24.04.2024

16 красавіка 2024 года прайшоў абласны этап рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі.

Юныя экскурсаводы з ДУА "Морацкая сярэдняя школа Клецкага раёну" Абабурка Аляксей і ДУА "Лазавіцкая сярэдняя школа Клецкага раёну" Налівайка Ангеліна прынялі ўдзел у абласным этапе.

У першым туры ўдзельнікі конкурсу ў форме рэкламы пазнаёмілі з музеямі сваіх устаноў адукацыі, з іх адметнасцямі і ўнікальнасцю.

У другім туры ўдзельнікамі конкурсу былі прадстаўлены імправізаваныя экскурсіі «Гісторыя аднаго экспаната».

Члены журы ацэньвалі адпаведнасць агляднай (ці тэматычнай) экскурсіі, лагічнасць пераходаў для аб’яднання матэрыялу экскурсіі ў адзінае цэлае, культуру мовы і займальнасць, крэатыўнасць, артыстызм юных экскурсаводаў.

 Па выніках выпрабаванняў на заключны этап адабраны Абабурка Аляксей. 

 

Жадаем Аляксею поспеха!