Конкурс школьных тэатральных калектываў

03.05.2021

   На раённы конкурс  тэатральных калектываў, які адбыўся 30 кастрычніка ў ЦДТ,        школьны тэатр “Адраджэнне” ДУА “Заастравецкая сярэдняя школа Клецкага раёна” прадставіў    твор Васіля Ткачова  “Крыніца” (1-е месца ў конкурсе). Маладыя артысты змаглі данесці да залы ўнутраны свет сваіх  герояў, іх перажыванні, настрой душы. З цікавасцю назіралі за ігрой Граеўскай Бажэны (Мухіна Лідзія Барысаўна), Зайкоўскага Максіма (ППШ Пётр Пятровіч Шчаўлік), Грушы Дзмітрыя (Сяржук), Грушы Алесі (баба Наста), якія заставілі задумацца над тым, як паступіў бы кожны з нас, трапіўшы на месца героя твора.

       “Горкая слодыч кахання”… Так называлася сцэнічнае прадстаўленне па матывах рамана І.Мележа “Людзі на балоце” ДУА “Янавіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна” (2-е месца).  Было прадстаўлена шмат эмацыянальных сцэн, якія заставілі перажываць гледачоў за лёс галоўнай гераіні Ганны (Лукашэвіч Алеся), якая прыйшлася даспадобы  і Васілю (Камінскі Данііл),  і Яўхіму (Акула Раман).

      Багацце і каларыт беларускага дзіцячага фальклору паказаў калектыў  ДУА “Кухчыцкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Клецкага раёна” (2-е месца).

      Тэатральны калектыў “Натхненне” ДУА “Сіняўская сярэдняя школа Клецкага раёна” (3-е месца) прадставіў  бытавую камедыю ў адной дзеі К.Каганца “Модны шляхцюк”.   З захапленнем гледачы назіралі за жыццём засцянковай шляхты: гаспадыні Марылі (Ракушына Яна),  Насты (Сланевіч Таццяна), Ганны (Місюкевіч Дзіяна), Пранцішка (Кісель Андрэй), Ігнася (Зажэка Дзмітрый), Андрэя (Багуцкі Аляксей).

       Віншуем пераможцаў і дзякуем усім удзельнікам!

Фотогалерея: