ПАЛАЖЭННЕ АБ УСТАНОВЕ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫІ
п. 95. Для прыёму на свабодныя месцы ў X-XI класы гімназій, гімназій-інтэрнатаў, VI-XI класы гімназій-каледжаў мастацтваў, у XI клас ліцэяў, устаноў вышэйшай адукацыі асоба (законны прадстаўнік асобы) падае заяву на імя кіраўніка ўстановы адукацыі ў перыяд з 12 чэрвеня па 1 жніўня года прыёму.
п. 126. Пры прыёме на свабодныя месцы ў X-XI класы гімназій, гімназій-інтэрнатаў асобы, якія выказалі жаданне прыняць удзел у конкурсе, у перыяд з 2 па 12 жніўня года прыёму здаюць два ўступныя іспыты з ліку вучэбных прадметаў, вызначаных планам установы агульнай сярэдняў адукацыі для вывучэння на павышаным узроўні, якія яны жадаюць вывучаць на павышаным узроўні.